Раённы інтэлектуальны конкурс “Лепшы беларусазнаўца”

21.02.2024
21 лютага ў Нясвіжскай гімназіі адбыўся раённы інтэлектуальны конкурс “Лепшы беларусазнаўца”, прымеркаваны да Міжнароднага дня роднай мовы. 18 шасцікласнікаў з розных устаноў адукацыі раёна, прайшоўшы адборачны (школьны) этап конкурсу, атрымалі магчымасць праверыць свае веды на раённым узроўні і пазмагацца за тытул “лепшага беларусазнаўцы” ў Нясвіжскім раёне.

Конкурс складаўся з 4-х тураў. Удзельнікам неабходна было адказаць на пытанні з вобласці гісторыі Беларусі, беларускай мовы і літаратуры. Пасля кожнага тура з конкурсу выбывалі ўдзельнікі, якія набралі найменьшую колькасць балаў.

Усе вучні былі ўзнагароджаны сертыфікатамі ўдзельніка, а пераможцы – дымломамі ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме Нясвіжскага райвыканкама і памятнымі падарункамі.

Віншуем “лепшых беларусазнаўцаў” сярод шасцікласнікаў раёна:

Шуляк Паліну, навучэнку Сноўскай сярэдняй школы, – дыплом І ступені (настаўнік Еўшаль С.І.);

Яцэвіч Анастасію, навучэнку Ланскай сярэдняй школы, – дыплом ІІ ступені (настаўнік Бурак Н.І.);

Мархель Віялету, навучэнку сярэдняй школы № 1 г. Нясвіжа, – дыплом ІІІ ступені (настаўнік Варэнік В.Г.).