Пасяджэнне раённага вучэбна-метадычнага аб’яднання настаўнікаў вучэбных прадметаў “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура”

28.11.2022
25 лістапада 2022 года ў сярэдняй школе № 1 г. Нясвіжа адбылося пасяджэнне раённага вучэбна-метадычнага аб’яднання настаўнікаў вучэбных прадметаў “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура” па тэме “Тэкстацэнтрычны падыход на ўроках беларускай мовы і літаратуры як умова фарміравання асобасных кампетэнцый вучняў: грамадзянскасці, патрыятызму, павагі да гісторыі і традыцый роднага краю, яго культуры”. У ходзе пасяджэння настаўнікі разглядзелі пытанні выкарыстання тэкстацэнтрычнага падыходу на ўроках беларускй мовы, рэалізацыі выхаваўчага патэнцыялу ўрокаў праз прымяненне сучасных метадаў, форм і прыёмаў, акрэслілі ролю навучальных тэкстаў, якія выкарыстоўваюцца ў якасці дыдактычнага матэрыялу, у фарміраванні асобасных кампетэнцый вучняў.