Вынікі абласнога этапу рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”

06.06.2022
Падведзены вынікі завочнага фіналу абласнога этапу рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”, прысвечанага Году гістарычнай памяці.

У конкурсе прынялі ўдзел 98 навучэнцаў 1-10 класаў з 22 раёнаў Мінскай вобласці і г. Жодзіна, якія прыслалі свае відэавыступленні з чытаннем лепшых твораў беларускай літаратуры.

У склад журы конкурсу ўвайшлі галоўны рэдактар часопіса “Мастацтва і школа”, вядучы навуковы супрацоўнік лабараторыі гуманітарнай адукацыі Нацыянальнага інстытута адукацыі, кандыдат педагагічных навук Святлана Іванаўна Колбышава (старшыня), пісьменнік, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Сяргей Уладзіміравіч Клімковіч, дырэктар выдавецтва для дзяцей “Элбіпрэс” Людміла Ярошаўна Ляскоўская, супрацоўнікі Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі.

Навучэнец ДУА “Сноўская сярэдняя школа” Данііл Кашыцкі ўзнагароджаны дыпломам I ступені ва ўзроставай катэгорыі “5-6 класы”. Для ўдзелу ў конкурсе Данііл выбраў урывак з паэмы “Чорная быль” Сяргея Законнікава.

Віншуем Данііла і яго настаўніка Рацкевіч Таццяну Мікалаеўну з перамогай! Жадаем поспехаў у рэспубліканскім этапе конкурсу, які адбудзецца ў горадзе Добрушы Гомельскай вобласці ў рамках Дня беларускага пісьменства.