Пасяджэнне раённага метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры

20.05.2022
18 мая 2022 года ў дзяржаўнай установе адукацыі “Нясвіжская гімназія” адбылося пасяджэнне раённага метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры па тэме “Выкарыстанне сродкаў і тэхнік візуалізацыі вучэбнай інфармацыі падчас рэалізацыі ўнутрыпрадметных і міжпрадметных сувязей на вучэбных занятках па беларускай мове і літаратуры”. Падчас удзелу ў пасяджэнні педагогі вызначылі ролю візуальных тэхнік у рэалізацыі міжпрадметных сувязей і выхаваўчага патэнцыялу ўрокаў беларускай мовы і літаратуры, акрэслілі магчымасці выкарыстання сродкаў візуалізацыі для фарміравання чытацкай пісьменнасці вучняў.

Таксама настаўнікам быў прапанаваны прагляд урока беларускай мовы ў 9 класе па тэме “Сістэматызацыя і падагульненне ведаў па тэме “Знакі прыпынку ў складаных бяззлучнікавых сказах”, праведзены Мянько Т.Г., настаўнікам беларускай мовы і літаратуры дзяржаўнай установы адукацыі “Грыцкавіцкі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа”.

Лясніцкая Т.А., настаўнік беларускай мовы і літаратуры дзяржаўнай установы адукацыі “Нясвіжская гімназія”, прадставіла ўдзельнікам пасяджэння алгарытм правядзення аналізу і самааналізу ўрока.

У практычнай частцы пасяджэння настаўнікі займаліся распрацоўкай заданняў па беларускай мове з выкарыстаннем сродкаў і тэхнік візуалізацыі вучэбнай інфармацыі, накіраваных на рэалізацыю ўнутрыпрадметных і міжпрадметных сувязей.