Мы ўсе ляцім да зор…

03.01.2022
З 1 лістапада 2021 па 31 снежня 2021 года праводзілася міжрэгіянальная сеткавая інтэрэт-акцыя «Мы ўсе ляцім да зор…», прымеркаваная да Дня нараджэння вядомага беларускага паэта, перакладчыка, крытыка і літаразнаўцы Максіма Багдановіча.

Прыняць удзел у ёй мог кожны, каму падабаецца паэзія і неардынарны талент паэта.

Арганізатарамі акцыі выступілі Мінскі гарадскі інстытут развіцця адукацыі, Сеткавая супольнасць школьных бібліятэкараў горада Мінска, Гарадскі клуб школьных бібліятэкараў «Буквіца». 

Вучні ўстаноў адукацыі Нясвіжскага раёна прынялі актыўны ўдзел у дадзенай інтэрнэт-акцыі,  асабліва ў намінацыі «Чытаем і спяваем».

Вучаніцы ДУА «Ліпскі навульна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа» Лепяціла Віялета і Завясніцкая Ганна выразна прачыталі раманс «Зорка Венера» і верш  «Слуцкія ткачыхі».

Гецман Мікіта, вучань ДУА «Сярэдняя школа № 2 г.п. Гарадзея», прачытаў верш Н. Гілевіча  «Апошняе спатканне з Веранікай», а вучаніца ДУА «Наваселкаўскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа Нясвіжскага раёна» Байраш Ангеліна – верш  «Лявоніха».

Бібліятэкары Шарапа А.М. (ДУА «Астроўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа Нясвіжскага раёна»), Нікіціна Т.Я. (ДУА «Гарадзейская дапаможная школа-інтэрнат»), Нячаева К.В. і Юрэвіч Л.П. (ДУА «Сярэдняя школа № 4 г. Нясвіжа») прынялі ўдзел у намінацыі  «Літаратурная гасцёўня». Яны падзяліліся сваімі ўласнымі  распрацоўкамі: літаратурнай віктарынай «Жыццёвы і творчы шлях М. Багдановіча», прызентацыяй «Мы ўсе ляцім да зор…» і паштоўкай «Пясняр чыстае красы».

Кожная з прадстаўленых работ – своеасаблівы позірк на творчую спадчыну М.Багдановіча.

Усе ўдзельнікі акцыі атрымалі сертыфікаты ў электронным выглядзе.