Мы ўсе ляцім да зор…

10.12.2021
9 снежня споўнілася 130 гадоў з дня нараджэння вядомага беларускага паэта, перакладчыка, крытыка і літаразнаўцы Максіма Багдановіча.

Максіма Багдановіча называюць песняром красы і гармоніі. Вялікая любоў жыве ў народзе да яго паэзіі, да яго самога як чалавека таленавітага і самаадданага. Кожнае пакаленне зноў і зноў адкрывае для сябе веліч асобы паэта і незвычайнае хараство яго лірыкі. Максім Багдановіч – гонар і слава беларускай літаратуры, адзін з самых знакамітых і любімых паэтаў.

У гонар беларускага паэта ў школьных бібліятэках устаноў агульнай сярэдняй адукацыі раёна былі аформлены разгорнутыя кніжныя выставы: «Нам свецяць вочы роднай Беларусі», «Сетлы ж след будзе вечна жывым…», «Мая душа, як ястраб дзікі…», «Пясняр чыстае красы», «Паэт красы і гармоніі», «Зорка Венера», «Максім Багдановіч – пясняр роднага краю» і  інш.

Жук В.С., бібліятэкар дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 1 г. Нясвіжа», сумесна з Варэнік В.Г., настаўніцай беларускай мовы і літаратуры, правялі конкурс чытальнікаў вершаў М.Багдановіча «Сэрцам роднага слова…».