Творчая майстэрня “Алімпіяда: шлях да перамог”

25.11.2021
24 лістапада 2021 года на базе рэсурснага цэнтра па вучэбных прадметах “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура” адбылася творчая майстэрня для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры раёна. Мерапрыемства праходзіла ў дыстанцыйнай форме.

Сваім шматгадовым вопытам падрыхтоўкі навучэнцаў да ўдзелу ў алімпіядах падзялілася Еўшаль С.І., настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА “Сноўская сярэдняя школа”. Софія Іосіфаўна акрэсіла асноўныя аспекты методыкі падрыхтоўкі навучэнцаў да ўдзелу ў алімпіядым руху, прапанавала ўдзельнікам мадэль паэтапнай работы з высокаматываванымі вучнямі. Педагогі пазнаёміліся з рознымі формамі і метадамі падрыхтоўкі школьнікаў да алімпіяды, а таксама з шэрагам дапаможнікаў і літаратурных крыніц, якімі настаўнікі могуць карыстацца ў сваёй дзейнасці.