Карагод сяброўства

22.02.2021
21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Дзень, калі варта пацвердзіць вядомае: чытаць, пісаць і думаць па беларуску здольны кожны. Бо мова – тое, што нас аб’ядноўвае і робіць унікальнымі. Гэта цэлы свет, люстэрка жыцця чалавека, народа.

У кожным куточку краіны, дзе б’ецца беларускае сэрца, жыве наша мова: у школьных падручніках і творах літаратуры, казках і навуковых даследаваннях, нарэшце, у генах людзей, якія праз дзесяцігоддзі перададуць яе сваім дзецям і ўнукам.

Вольга Станіславаўна Жук, біліятэкар ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Нясвіжа» запрасіла на сустрэчу з навучэнцамі школы беларускага пісьменніка і кнігазнаўцу Клімковіча Сяргея Уладзіміравіча, члена літаратурнага аб’яднання “Вясёлка” Капыльскага раёна  Майсюка  Мікалая  Пятровіча, настаўніцу беларускай мовы і літаратуры  ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Нясвіжа» Варэнік Вольгу Генадзьеўну.

Сустрэча з сапраўдным пісьменнікам для дзяцей – гэта заўсёды свята, якое запамінаецца надоўга. З увагай навучэнцы слухалі госця Клімковіча Сяргея Уладзіміравіча, яго аповед пра сваю творчасць, задавалі пытанні. Нашых чытачоў цікавіла ўсё: адкуль ён родам, дзе і як вучыўся, любімыя кнігі ў дзяцінстве, як стаць пісьменнікам, ці складана працаваць журналістам, як напісаць добрую кнігу, адкуль бяруцца сюжэты для кніг, дзе ўзяць натхненне.

Шчырыя  словы  пісьменніка Майсюка Мікалая Пятровіча не маглі не крануць дзяцей. Вершы, прысвечаныя роднай зямлі, цудоўным людям, сімвалам Беларусі  выконваюць вялікую  пазнавальную і выхаваўчую ролю, абуджаюць патрыятычныя пачуцці, праслаўляюць дабро і дружбу.  За простымі,  але цёплымі і шчырымі  радкамі адчуваецца  талент сапраўднага мастака слова, патрыёта сваёй краіны.

Свае вершы, таксама прачытала, Варэнік Вольга Генадзьўна прысвечаныя роднай мове і Беларусі.